ВАРСАВА́НАЯ ТКАНІ́НА,
тканіна з ворсам (начосам). Ворс утвараюць канцы валокнаў, якія выцягваюцца на паверхню тканіны пры варсаванні. Варсаванне павышае цеплаахоўныя ўласцівасці і зносаўстойлівасць тканін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)